poniedziałek, 1 sierpnia 2011

Брэсцкая Крэпасць альбо тое, што не запосціў у першы дзень=)


Брэсцкая крэпасць была пабудавана ў 30-я – пачатку 40-х гадоў XIX стагоддзя каля перакрыжавання рэк Заходні Буг і Мухавец на месцы старога Брэста. У час будаўніцтва ўвесь горад быў перамешчаны на новую тэрыторыю на ўсход ад Цытадэлі.Крэпасць размяшчалася на 4 астравах, утвораных рукавамі рэк Мухавец і Заходні Буг і сістэмай каналаў.У цэнтры крэпасці размешчана Цытадэль, або Цэнтральнае ўмацаванне, якое мастамі звязана з 3 штучнымі астраўнымі ўмацаваннямі. Гэта:
  • Кобрынскае ўмацаванне (паўночна-ўсходні бок)
  • Цярэспальскае ўмацаванне (заходні бок)
  • Валынскае ўмацаванне (паўднёва-ўсходні востраў)
Агульная плошча крэпасці - каля 4 квадратных кіламетраў. З набліжэннем да Брэста германскіх войск падчас Першай сусветнай вайны, колішні камендант крэпасці Лаймінг стварыў савет абароны, які прызнаў магчымым у выпадку аблогі пратрымацца 8 месяцаў. Аднак па загаду Вярхоўнага камандавання 8-12 жніўня 1915 гарнізон, крапасное ўзбраенне, баявыя запасы, маёмасць і амаль ўсё насельніцтва Брэста былі эвакуіраваны, частка ўмацаванняў былі ўзарваны. З 15 жніўня 1915 да канца Першай сусветнай вайны крэпасць была занята германскімі войскамі. Тут на тэрыторыі Цытадэлі ў Белым палацы быў падпісаны Брэсцкі мір (3.03.1918).У 1921 г. паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора горад Брэст з крэпасцю адышлі да Польшчы. У Брэсцкай крэпасці размяшчаліся часці 9-га Палескага корпуса Войска Польскага, якімі камандваў генерал Кастусь Плісоўскі. На пачатку Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 нямецка-фашысцкія войскі бамбілі крэпасць, была пашкоджана частка абарончай казармы Цытадэлі, будынак інжынернага ўпраўлення, Белы палац. 14 верасня 1939 да крэпасці падышлі перадавыя часці 19-га танкавага корпуса германскай арміі, пасля ўпартых баёў 17 верасня, яны захапілі крэпасць.22 верасня ў адпаведнасці з сакрэтным пратаколам да пакта Молатава-Рыбентропа у горад і крэпасць увайшла 29-ая лёгка-танкавая брыгада Чырвонай Арміі. Знаходжанне нямецкіх войск у крэпасці закончылася сумесным развітальным парадам і абменам сцягамі(парад прымалі Гейнц Гудэрыян і Сямён Крывашэнін). 22 чэрвеня ў 3:15 па крэпасці быў адкрыты артылерыйскі агонь. У выніку былі знішчаны склады, вадаправод, перапыненая сувязь, нанесеныя буйныя страты гарнізону. У 3:45 пачаўся штурм. Нечаканасць нападу прывяла да таго, што адзінага скаардынаванага супраціву гарнізон аказаць не змог і быў разбіты на некалькі асобных ачагоў. Моцны супраціў немцы сустрэлі на Валынскім і асабліва на Кобрынскім умацаванні, дзе справа дайшла да штыкавых нападаў.Да вечара 24 чэрвеня немцы авалодалі Валынскім і Цярэспальскае ўмацаваннямі, а рэшткі гарнізона апошняга, усведамляючы немагчымасць трымацца, ноччу пераправіліся ў Цытадэль. Такім чынам, абарона засяродзілася ў Кобрынскім умацаванні і Цытадэлі. На Кобрынскім умацаванні да гэтага часу ўсе абаронцы (каля 400 чалавек пад камандаваннем маёра Пятра Міхайлавіча Гаўрылава) засяродзіліся ва Усходнім форце. Штодня абаронцам крэпасці прыходзілася адбіваць 7-8 нападаў, прычым ўжываліся агнямёты. 26 чэрвеня упаў апошні ўчастак абароны Цытадэлі каля Трохарочнай брамы, 30 чэрвеня - Усходні форт. Арганізаваная абарона крэпасці на гэтым скончылася - заставаліся толькі ізаляваныя ачагі супраціву і адзінкавыя байцы. Адна з надпісаў у крэпасці, пакінутая 20 ліпеня, абвяшчае: «Я паміраю, але не здаюся. Бывай, Радзіма ». Па паказаннях сведак, стральба чулася з крэпасці да пачатку жніўня.
Майкі, дзякуй за здымкі=)

Brak komentarzy:

Prześlij komentarz