Вось і надышоў апошні дзень нашых вандровак, на прыканцы якіх мы трапілі ў найстаражытнейш горад на Беларусі - Полацк.
Першм прыпынкам на нашым шляху стаў Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр. Там мы пачулі цікавы расповед пра жыццё святой. Яна была дачкою князя Георгія Усяславіча і ўцякла з дому ў 12 гадоў, каб прысвяціць сваё жыццё Богу...
Таксама мы наведалі і будынак, у якім была яе келля.У гэтай царкве нават захаваліся фрэскі яшчэ з тых даўніх часоў, што мяне моцна ўразіла. Потым мы пайшлі да Спаса-Праабражэнскай царквы, каб пакланіцца да машчэй Св. Еўфрасінні. Кожны падыходзіў да яе са сваімі просьбамі і прыкладаўся да шляной труны.
Наступным мы наведалі Сафійски сабор.
Я быў вельмі рады таму, што зноў прыехаў у гэтае надзвычай важнае для беларусаў месца! Гэтым саборам мы сапраўды мусім ганарыцца, таму што ён заусёды быў ахоўникам нашага народу і вытрымаў усе няшчасці, якія выпалі на ягоную долю... У цяперашні час сабор уяўляе сабой прыгожы музей, праўда, у якім экскурсія вялася, нажаль, на расейскай мове((.
Пасля ў нас былі фотаварштаты, на якіх Адам і Моніка далі нам вельмі цікавае заданне. Нам трэба было зрабіць партрэты зусім незнаёмых людзей у незнаёмым горадзе, спачатку гэта здавалася немагчымым, але потым усё пайшло як трэба і ўсе засталіся евльмі задаволенымі!)
Напрканцы падарожжа мы спыніліся ў Курапатах. Там мы даведаліся, якія жудасныя рэпрэсіі адбваліся пад Менскам і як гэта месца не шануе наша ўлада.
У Менску аўтобус нас прывёз да плошчы Каліноўскага, дзе мы развіталіся з сябрамі і накіраваліся дадому.)
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz